Георгі Кандрацьеў і Ігар Крывушэнка спадзяюцца на медалі
Чатырма матчамі ў суботу пачаўся 28 тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. Прэтэндэнты на бронзавыя медалі – жодзінскае „Тарпеда” і ФК „Мінск” заваявалі па 3 ачкі. Сталічная каманда пад кіраваннем Георгія Кандрацьева без асаблівых пытанняў разграміла наваполацкі „Нафтан” – 4:0. Жодзінцы сваім парадкам на выездзе перамаглі барысаўскі БАТЭ – 2:1. Ігар Крывушэнка, які некалі трэніраваў чэмпіёна Беларусі, на гэты раз спадзяецца на бронзавыя медалі з тарпедаўцамі. Лік у Барысаве на 31-й хвіліне адкрыў Вадзім Дземідовіч. Форвард БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук на 41-й яго параўняў. Вікторыю ж гасцям на 85-й хвіліне прынёс дакладны стрэл Дзмітрыя Рэкіша.
Іншыя матчы дня завяршыліся так: „Віцебск” – „Крумкачы” – 2:1, „Дынама” (Берасце) – „Граніт” (Мікашэвічы) – 1:0.
Становішча лідараў у табліцы: БАТЭ – 67 ачкоў, „Шахцёр” (Салігорск) – 52, „Дынама” (Менск) – 49, ФК „Мінск” – 47, „Тарпеда” – 46. Але салігорцы і менскія дынамаўцы маюць на матч менш.
Беларускае Радыё Рацыя