Георгій Кандрацьеў: я абяцаў – значыць сыду



Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў на прэс-канферэнцыі пасля паразы ад каманды Славаччыны у адборавым паядынку чэмпіянату Еўропы-2016 абвясціў, што выканае раней дадзенае ім абяцанне сысці. “Раз выніку няма – трэнер павінен сысці. Я абяцаў – я пайду. Але футбалісты з іншым трэнерам гуляць па-іншаму не стануць. Мы да гэтага ішлі 25 гадоў. Наш юнацкі футбол усё прайграе. Любы трэнер свету не навучыць за тры дні нашых футбалістаў гуляць у футбол”, – адзначаў Кандрацьеў. Нагадаем, што пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева каманда правяла 11 афіцыйных матчаў, аднойчы перамогшы, тройчы згуляўшы ўнічыю і сем разоў саступіўшы.

Беларускае Радыё Рацыя