Герасіменя пра перспектывы беларускіх спартоўцаў выступаць пад дзяржаўным сцягам
Кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя падчас стрыму ў Instagram ацаніла перспектывы беларускіх спартоўцаў адправіцца на Алімпіяду пад дзяржаўным сцягам.
“І дзеянні НАК Беларусі, і абвінавачванні нас ва ўсіх грахах сыграюць вялікую ролю. Магчыма нават выключэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта з чальцоў МАК. Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам. І гэта ўжо не наша заслуга. Думаю, яны самі сабе санкцый дадаткова атрымалі”, — сказала спартсменка.
Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з’ехаць з Беларусі. Цяпер Аляксандра жыве ў Вільні, узначальвае Беларускі фонд спартовай салідарнасці. У Беларусі на яе распачалі крымінальную справу, нібыта яна давала ілжывыя звесткі пра выбарчую кампанію і падзеі ў Беларусі і наносіла іншую шкоду краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
