Герасіменя заклікае МАК дазволіць беларусам выступаць пад нейтральнымі сцягамі



Беларуская плыўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года Аляксандра Герасіменя спадзяецца, што Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіць беларускім спартоўцам-дысідэнтам выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам і выключыць са сваіх шэрагаў НАК Беларусі, які ўзначальвае Лукашэнка, піша „Нямецкая хваля”.

Герасіменя паведаміла, што 10 беларускіх спартоўцаў былі затрыманыя ў сувязі з удзелам у пратэстах супраць вынікаў выбараў прэзідэнта ў краіне, яшчэ 20 спартоўцам забаранілі праводзіць трэніроўкі ў Беларусі. Такім чынам, пад пагрозай удзел беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях у Токіо ў 2021 годзе, не выключае Аляксандра. Цяпер Герасіменя ўзначальвае Беларускі фонд салідарнасці спартоўцаў, надаючы дапамогу тым, хто не пабаяўся выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Фота: GETTY IMAGES