Германія – чатырохразовы чэмпіён свету
Завяршыўся бразільскі мундыяль. У фінальным матчы на легендарным стадыёне “Маракана” ў дадатковы час дружына Нямеччыны адолела зборную Аргенціны – 1:0. Вырашальны мяч на 113-й хвіліне забіў юны Марыё Гётцэ. Гэта чацвёрты чэмпіёнскі тытул бундэсманшафт. Раней немцы перамагалі ў 1954, 1974 і 1990-ым гадах
Беларускае Радыё Рацыя
