Гонка пераследу: беларускія біятланісты далёка ад п’едэстала
Французскі біятланіст Мартэн Фуркад стаў алімпійскім чэмпіёнам у гонцы пераследу, беларусы далёкія ад п’едэстала гонару.
Пасля няўдалага выступу ў спрынтарскай гонцы лідар сусветнага сезона бліскуча правёў пасьют, прайшоўшы 12,5 км за 32 мін 51,7 сек пры адным промаху на чатырох агнявых рубяжах. Сярэбраным прызёрам нечакана стаў шведскі біятланіст Себасцьян Самуэльсан, які адстаў ад чэмпіёна на 12 сек пры адным промаху, уладальнікам бронзы стаў немец Бенядзікт Доль (+15,1 сек; 1).
З тройкі беларускіх страляючых лыжнікаў лепшы вынік у Антона Смольскага, які заняў 33-е месца (+3 мін 52,4 сек; 3). Уладзімір Чапелін фінішаваў 36-ым (+4 мін 12,9 сек; 6), Сяргей Бачарнікаў знаходзіцца на 37-й падагульняючай пазіцыі (+4 мін 23,9 сек; 6).
Наступныя медалі на біятлонным стадыёне будуць разыграны 14 лютага, калі жанчыны выйдуць на індывідуальную гонку працягласцю 15 км.
belta.by