Грабоўскі закінуў трэцюю шайбу ў бягучым сезоне НХЛ
У чарговым матчы НХЛ «Сан-Хасэ Шаркс» прайграў на сваім лёдзе «Нью-Ёрк Айлэндэрз» з лікам 2:4.
Міхаіл Грабоўскі правёў на лёдзе 14:30 (з іх 1:47 у большасці), набраў 2 (1+1) балы, нанёс 2 кідкі, заблакаваў 1 стрэл суперніка, выйграў 9 з 14 укідванняў, пры паказчыку карыснасці +1.
Шайба Грабоўскага: