„Граніт” адтэрмінаваў чэмпіёнства БАТЭ
БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з мікашэвіцкім „Гранітам” ў матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі. Такім чынам, барысаўчане не змаглі датэрмінова заваяваць 12-й чэмпіёнскі тытул. Барысаўчане прапусцілі хуткі гол ад Цімашэнкі, а адквітаў яго на 81-й хвіліне Мілунавіч – 1:1.
Цяпер барысаўчане могуць аформіць чэмпіёнства ў наступным туры, 16 кастрычніка, у гасцявой гульні з „Віцебскам”. Ці ўсё можа вырашыцца, калі заўтра менскае „Дынама” дома страціць ачкі ў матчы з берасцейскімі аднаклубнікам.
За матчам 22-га тура паміж БАТЭ і „Гранітам” з трыбун стадыёна ў Барысаве назірала 5270 гледачоў.
Беларускае Радыё Рацыя