Гульня „Ягелоніі” і „Амоніі” завяршылася з лікам 0:0



Вынікам 0:0 скончыўся матч футбольнай Лігі Еўропы паміж „Ягелоніяй” (Беласток) і „Амоніяй” (Нікасія). У першым матчы другога раўнда Лігі Еўропы каманда беластачанаў мела больш нагодаў, каб забіць пераможны мяч, аднак не хапіла дакладнасці і шчасця.

Трэнер Ягелоніі Міхал Пробеж пасля матча быў задаволены гульнёй футбалістаў, бо яны выканалі тактычны план на 100%:

– Мы былі вельмі добра падрыхтаваныя тактычна, каманда „Амонія” зрабіла адзін дакладны удар па браме, але ўсю перавагу мы расстрацілі. Не хапіла аднаго гола, які мог быць забіты ў сітуацыях, якія былі. У апошнім матчы было восем галоў, гэтым разам фанаты іх не ўбачылі, але ўбачылі каманду, якая ад 1-й да 94-й хвіліны змагалася за тое, каб забіць гол. Напрыканцы гульні была яшчэ адна сітуацыя, якая магла змяніць лёс матчу.

Выступ Караля Мацкевіча, які быў траўмаваны ў час трэніроўкі, застаецца пад пытаннем. Чарговы матч беластоцкая каманда правядзе ў чацвер на Кіпры. Раней, у нядзелю, беластачане згуляюць у першым туры польскай Экстракласы з Каронай (Кельцы).

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя