Гуляем у футбол па-беларуску
Беларуская мова паступова прыходзіць у беларускі футбол. У сёлетнім сезоне шэраг футбольных клубаў вышэйшай лігі пачалі больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй спартовай дзейнасці.
Каардынатар грамадскай ініцыятывы Ігар Случак некалькі год запар дасылаў адмысловыя лісты кіраўніцтвам клубаў, у якіх заклікаў іх да шырэйшага выкарыстання беларускай мовы ў айчынным футболе.
– Тры клубы выступаюць з прозвішчамі на футболках па-беларуску. У мінулым годзе ніводнай такой каманды не было. Таксама клубы пачалі даволі масава выкарыстоўваць беларускую мову ў агучванні на стадыёне , у вырабе афіш, праграмак. У гэтым годзе я таксама даслаў прапанову, каб футбольныя клубы выкарыстоўвалі беларускую мову на сваіх афіцыйных сайтах.
На старонка свайго Фэйсбука Ігар Случак выкладвае ўзоры беларускамоўных афішаў. Якраз сёння ў Бабруйску адбудзецца гульня паміж бабруйскай “Белшынай” і берасцейскім “Дынама”.
Футбольных заўзятараў у Бабруйску на стадыён “Спартак” запрашаюць беларускамоўныя афішы.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота courtesy.photo