Гуркоў – чэмпіён свету!
У фінале Чэмпіянату свету па тайскім боксе, які праходзіць у шведскім Ёнчопінгу, Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаансаба з Тайланда, які не саступаў нікому цягам чатырох гадоў.
На гэты турнір Гуркоў мог не патрапіць: сродкаў на ягоную паездку ў Міністэрства спорту не было. За лічаныя гадзіны беларусы скінуліся грашыма і сабралі Br 68 млн, ад якіх Гуркоў адмовіўся. На пачатку траўня Мінспорту заявіла, што грошы ўсё ж знайшліся.
Сёння перамогу святкавала і іншая тайбаксёрка з Беларусі – Алена Ляшкевіч. Неўзабаве фіналы, дзе будуць біцца беларусы Дзяніс Ганчаронак, Зміцер Валент і Андрэй Герасімчук.