IBU пазбавіў Беларусь права правядзення біятлоннага этапу Кубку свету
Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) абнавіў каляндар гонак на сезон 2021/2022. Раўбічаў там не апынулася.
— Пастанова аб пераносе мерапрыемства была прынятая выканаўчым камітэтам у святле бягучай сітуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя федэрацыі і іх каманды змаглі скласці свае планы, — адзначаецца ў паведамленні Міжнароднага саюза біятланістаў
Спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах у сакавіку 2022 года. Аднак цяпер іх правядзенне запланавана ў Фінляндыі. Раней Беларусь ужо пазбавілася чэмпіянату свету па хакеі, пяцібор’і, а таксама каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе.
Беларускае Радыё Рацыя