Ігар Бокі заваяваў другое золата Паралімпіяды ў Токіо
Беларускі плывец Ігар Бокі, які выступае ў класе сярод слабавідушчых S13, заваяваў другое золата Паралімпійскіх гульняў у Токіо-2020. Ён першынстваваў на дыстанцыі 100 метраў на спіне. У фінале спаборніцтваў наш спартовец паказаў час 56,36 сек, усталяваўшы новы сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне. Гэтая ўзнагарода вышэйшай пробы стала для Ігара ўжо трынаццатай па ліку на Паралімпіядах.
Андрэй Праневіч не здолеў заваяваць бронзу ў фехтаванні на калясках
На Паралімпіядзе ў Токіо-2020 завяршыліся спаборніцтвы ў мужчын у фехтаванні на калясках. Зборную Беларусі прадстаўляў Андрэй Праневіч. У паўфінале ён саступіў аднаму з фаварытаў турніру расейцу Аляксандру Кузюкову – 13:15. А ў матчы за бронзу Праневіч прайграў брытанцу Дзімітраў Коўту – 11:15 і заняў 4 месца.
Максім Недасекаў атрымаў нулявы вынік на этапе „Дыяментавай лігі”
У Лазане спаборніцтвамі скакуноў у вышыню стартаваў этап „Дыяментавай лігі” па лёгкай атлетыцы. У ходзе розыгрышу прызавога фонду вышэй за ўсіх скокнуў расеец Ілля Іванюк, які выступае ў нейтральным статусе – 2,30. Другі вынік у амерыканца Шелбі Макуіна – 2,27, трэцяе месца заняў украінец Андрэй Праценка – 2,27. Бронзавы медаліст Токіо Максім Недасекаў з трох спроб не ўзяў 2,16, зарабіўшы нулявы вынік і заняў апошняе месца. Раней на этапе „Дыяментавай Лігі” ў Юджыне нулявы вынік паказала беларуска Ірына Жук, не здолеўшы ўзяць пачатковую вышыню ў скачках з шастом.
Лідзія Марозава і Аліна Данілін выбылі ў чвэрцьфінале парнага разраду турніру ў Кліўлендзе
Беларуска Лідзія Марозава і прадстаўніца Казахстана Аліна Даніліна выбылі ў чвэрцьфінале парнага разраду турніру ВТА 250 у Кліўлендзе. Інтэрнацыянальны дуэт саступіў японскай пары Шуко Аояма/Эна Шыбахара – 2:6, 6:3, 8:10.
Беларускае Радыё Рацыя