Ігар Бокій стаў сяміразовым чэмпіёнам Паралімпіяды
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата Паралімпійскіх гульняў у Рыа на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем.
У фінале наш суайчыннік абнавіў свой жа рэкорд спаборніцтваў, усталяваны ў папярэднім заплыве, пераадолеўшы дыстанцыю за 2.04,02. Для Ігара гэта другі медаль вышэйшай пробы на Гульнях у Рыа і сёмы ў кар’еры.
Серабро дасталося Яраславу Дзянісенку з Украіны, бронзу ўзяў яго суайчыннік Данііл Чуфараў.
