Ігар Бокій заваяваў бронзу на дыстанцыі 100 метраў брасам
Беларус Ігар Бокій з вынікам 1 хвіліна 6,71 секунды заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра на дыстанцыі 100 м брасам. Вышэй у выніковым пратаколе размясціліся Аляксей Федына з Украіны і Фірдаўзбек Мусабекаў з Узбекістана, якія паказалі аднолькавы час – 1 хвіліна 4,94 сек.
Для Бокія бронзавая ўзнагарода стала трэцяй у Рыа. Раней беларус перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.
У спаборніцтвах па адаптыўным (акадэмічным) веславанні беларуска Людміла Волчак заняла пятае месца. Плыўчыха Анастасія Зудзілава стала сёмай на дыстанцыі 100 м брасам.