Ігар Бокій заваяваў пяты залаты медаль Паралімпіяды ў Рыа!
Беларускі паралімпіец Ігар Бокій заваяваў у Рыа-дэ-Жанейра пяты залаты медаль. На гэты раз ён выйграў на Паралімпіядзе заплыў на 100 метраў вольным стылем для спартоўцаў са слабым зрокам.
На рахунку плыўца ўжо 6 медалёў: 5 залатых і 1 бронзавы.
У 2012 годзе ў Лондане Ігар Бокій заваяваў 5 залатых і 1 сярэбраную ўзнагароды. Ігару 22 гады, ён жыве ў Бабруйску, выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку.
