Ігар Бурко і Яўген Абрамовіч сталі гульцамі жодзінскага „Тарпеда”
Абаронца Ігар Бурко (1988 г.н.) заключыў кантракт з жодзінскім „Тарпеда”. Пра гэта паведамляюць сацсеткі каманды.
Таксама кантракт з „Тарпеда” заключыў галкіпер Яўген Абрамовіч, які ўвесь мінулы сезон адыграў за дзяржынскі „Арсенал”.
Аляксей Іваноў заключыў кантракт з „Гомелем”. Кантракт з 23-гадовым футбалістам разлічаны да канца сезона. У мінулым годзе футбаліст бараніў колеры ФК «Менск».
Крыніца: ІІХФ не жадае пераносіць ЧС-2021 з Беларусі з-за велізарных эканамічных страт для міжнароднай федэрацыі
Асноўная прычына нежадання ІІХФ і прэзідэнта арганізацыі Рэнэ Фазеля пераносіць чэмпіянат свету з Беларусі – вялізныя эканамічныя страты для міжнароднай федэрацыі, паведамляе sport-express.ru. Па-першае, ёй давядзецца плаціць няўстойку краіне-арганізатару, паколькі гэта прапісана ў дамове. Па-другое, перанос у іншую краіну будзе каштаваць ІІХФ каля 20 мільёнаў даляраў. Варыянт аддаць увесь ЧС Латвіі таксама не можа быць бясплатным для федэрацыі, так як у прыбалтыйскай дзяржавы няма сваіх уласных лішніх сродкаў для таго, што прыняць яшчэ восем зборных. Расея не можа быць кандыдатам для пераносу чэмпіянату з-за рашэння CAS, якія забараніў правядзенне спаборніцтваў такога ўзроўню ў краіне ў бліжэйшыя два гады. Палітычная сітуацыя ў Беларусі і магчымыя яе наступствы не будуць прызнаныя страхавым выпадкам. Так што нават калі большасць зборных адмовяцца прыязджаць у Менск, і ЧС прыйдзецца адмяняць па гэтай прычыне, ІІХФ не зможа пакрыць шкоду.
Хатнія матчы „Мінчанкі” з „Енісеем” і „Уралачкай” перанесены
Хатні матч „Мінчанкі” з „Енісеем” з Краснаярска, які павінен быў адбыцца 16-17 студзеня, перанесены на нявызначаныя тэрміны. Гэта паядынак у рамках адкрытага чэмпіянату Расеі. Акрамя таго, хатні матч з „Уралачкай”, які павінен быў адбыцца 20 студзеня, таксама перанесены. А прычына тая ж: у „Енісея” і „Уралачкі” ўзніклі тэхнічныя цяжкасці з выездам на гэтыя сустрэчы ў Беларусь.
Гандбалісты зборнай Беларусі згуляюць з расейцамі на старце ЧС у Егіпце
Гандбалісты зборнай Беларусі праводзяць свой першы паядынак на 27-м чэмпіянаце свету, які праходзіць у Егіпце. У першым матчы папярэдняй групы Н супернікамі беларусаў у горадзе Борг-эль-Араб будуць расейскія гандбалісты. Там жа сустрэнуцца каманды Рэспублікі Карэя і Славеніі. Другую сустрэчу зборная Беларусі правядзе 16 студзеня супраць каманды Рэспублікі Карэя, а 18 студзеня завершыць першы этап гульнёй са зборнай Славеніі. Каманда Беларусі пяты раз згуляе сярод мацнейшых зборных планеты. Лепшым дасягненнем беларускіх гандбалістаў з’яўляецца дзявятае месца, занятае ў 1995 годзе на ЧС у Ісландыі.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com/fc_torpedobelaz