Ігар Грышчук замест Андрэя Крываноса



Пасля правальнага старту сезону кіраўніцтва баскетбольнага клуба „Цмокі-Мінск” вырашыла змяніць галоўнага трэнера. Месца Андрэя Крываноса на трэнерскім мастку заняў вядомы ў мінулым беларускі баскетбаліст Ігар Грышчук, з якім заключаны паўтарагадовы кантракт.

Аднак Андрэй Крыванос і яго асістэнт Расціслаў Вергуноў застаюцца працаваць у камандзе як памочнікі новага настаўніка, а вось супрацоўніцтва з літоўскім трэнерам-кансультантам Рымантасам Грыгасам вырашана спыніць. Гэта найперш звязана з нездавальняючай гульнёй каманды ў абароне, якая ў сярэднім за адзін матч прапускала 79 ачкоў, – адзначыў генеральны дырэктар мінскага клуба Юрый Шакола.

Беларускае Радыё Рацыя