Ігнацік выйшаў у другі круг кваліфікацыі Уімблдона, Івашка едзе дадому
Беларус Уладзімір Ігнацік (288 нумар рэйтынгу АТП) выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Уімблдонскага турніру, адолеўшы ў першым крузе аргентынца Ренцо Аліўе (153) – 6:4, 3:6, 6:2. У наступным раўндзе Ігнацік сустрэнецца з прадстаўніком ЗША Дэнісам Новікавым (146).
А вось другі беларус Ілля Івашка (235 АТП) выбыў у першым раўндзе кваліфікацыі, прайграўшы амерыканцу Ціму Смычаку (125) – 6:7 (3), 2:6.
Прызавы фонд турніра ў Англіі 28,100,000 фунтаў стэрлінгаў.
