IIHF пачала расследаванне ў дачыненні да Дзмітрыя Баскава
Беларускі фонд спартовай салідарнасці атрымаў адказ ад Міжнароднай федэрацыі хакея (International ice hockey federation, IIHF) на ліст наконт пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, паведамляе БФСС. Пасля 4 студзеня бакі правядуць працоўную сустрэчу.
Ліст ІІКФ паведамляе таксама, што дысцыплінарная камісія міжнароднай федэрацыі ініцыявала расследаванне адносна старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава. ⠀ Нагадаем, фонд заклікаў IICF разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці Баскава ў сувязі з дзеяннямі, якія груба парушаюць рэпутацыю хакея як віду спорту. ⠀ Сярод такіх дзеянняў: прысутнасць Баскава на плошчы Перамен увечары забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у кампаніях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаннем алімпійскай сімволікі, дэманстратыўнае ўжыванне моцнага алкаголю на фоне алімпійскай сімволікі і ціск на спартоўцаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.