Ілля Івашка прабіўся ў 3-і раунд кваліфікацыі AUS Open



 

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў 3-і раунд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У паядынку другога раўнда беларус адолеў амерыканскага тэнісіста Дзяніса Кудлу – 7:6 (7:5), 5:7, 7:5. У вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку першага ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема” сапернікам беларуса будзе кітаец Чжэ Лі. У жаночым турніры беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ў матчы другога раўнду прайграла амерыканцы Каралін Долхайд – 3:6, 4:6.

Беларускія канькабежцы занялі 4-е месца ў мас-стартах на юнацкай Алімпіядзе

Канькабежцы Варвара Бандарына і Максім Фёдараў занялі 4-е месца ў гонках з масавым стартам на зімовай юнацкай Алімпіядзе. Прадстаўніца Беларусі набрала па выніках гонкі 5 ачкоў. Наперадзе Варвары Бандарынай фінішавалі кітаянка Ян Біню, у якой 30 ачкоў, чэшка Зузана Курсава (25) і Каця Філіпі з Італіі (10). У стартах хлопцаў беларус Максім Фёдараў па выніках гонкі зарабіў 6 ачкоў. Тройку прызёраў тут склалі Матанага Арыта з Японіі (30), Дыега Амай Марцінез з Вялікабрытаніі (20) і расеец Павел Таран (10)

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” Сяргея Вязовіча фінішаваў пятым на 11-м этапе „Дакара”

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў пятае месца на 11-м этапе ралі „Дакар”. Капотны МАЗ беларуса прайграў лідару гонкі 12 хвілін 14 секунд. Першым прыйшоў да фінішу грузавік расейскага „КАМАЗ-майстра” Андрэя Каргінава. На другой і трэцяй пазіцыі размясціліся экіпажы яго сяброў па камандзе Дзмітрыя Сотнікава (адставанне 1 хв. 27 сек.) і Антона Шыбалава (адставанне 3 хв. 25 сек.).

Беларускі абаронца Сяргей Паліцевіч перайшоў у салігорскі „Шахцёр”

Вядомы беларускі абаронца Сяргей Паліцевіч перайшоў у салігорскі „Шахцёр” з Алмацінскага „Кайрата”. Кантракт з 29-гадовым футбалістам падпісаны тэрмінам на тры гады, паведамляе афіцыйны сайт салігорскага клуба. У складзе „Кайрата” Сяргей Паліцевіч выступаў з 2018 года, стаўшы срэбным прызёрам чэмпіаната і ўладальнікам Кубка Казахстана.