Ілля Івашка стане першай ракеткай Беларусі
Ілля Івашка ў панядзелак, 1 жніўня, стане першай ракеткай Беларусі. Дзякуючы выхаду ў паўфінал турніру ў Астане, 22-гадовы тэнісіст набраў 35 ачкоў, упершыню ўвойдзе ў ТОП-200 сусветнага рэйтынгу і абыдзе Ягора Герасімава.
Герасімаў выбыў да канца сезона з-за сур’ёзнай траўмы.
Яшчэ адзін беларус Уладзімір Ігнацік (292-ы нумар рэйтынгу АТП) выйшаў у фінал турніру ў Празе. Наш суайчыннік у паўфінале перайграў малдаваніна Раду Албота (92-я ракетка свету) – 6:1, 6:2.