Ілля Івашка выбыў у 1/16 фіналу турніру ў Касісе
Ілля Івашка (144-ы нумар рэйтынгу АТП) выбыў у 1/16 фіналу турніру ў французскім Касісе. Беларус саступіў украінцу Іллі Марчанка (430 АТП) – 6:7 (5:7), 4:6.
Беларуская тэнісная федэрацыя апублікавала склад каманды на матч 1-й еўра-афрыканскай групы Кубка Дэвіса супраць каманды Партугаліі. У зборную выкліканыя Ягор Герасімаў, Ілля Івашка, Уладзімір Ігнацік, Аляксандр Згіроўскі і Андрэй Васілеўскі
Павел Няхайчык – найлепшы гулец жніўня, Алег Радушка – найлепшы трэнер
Капітан берасцейскага „Дынама” Павел Няхайчык па выніках галасавання, які праводзіцца на сайце БФФ, прызнаны найлепшым гульцом вышэйшай лігі ў жніўні. У трох праведзеных за клуб паядынках ён зарабіў 5+2 па сістэме „гол+пас”. Найлепшым трэнерам вышэйшай лігі ў жніўні па выніках галасавання прызнаны галоўны трэнер „Гарадзеі” Алег Радушка. У жніўні яго каманда правяла чатыры сустрэчы, у якіх атрымала тройчы перамагла і згулялі ўнічыю.
Пінск прыме фінальны этап чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу. На тытул чэмпіёна прэтэндуюць трое пілотаў
8 верасня ў Пінску пройдзе фінальны этап Parimatch чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу. Шанцы на тытул чэмпіёна ў сезоне-2019 захоўваюць адразу тры пілота: літовец Гедымін Лявіцкас (Вільня, 291 бал), расеец Андрэй Пясегаў (Масква, 257 балаў) і беларус Дзмітрый Нагула (Гародня, 255 балаў).
Сяргей Шыловіч не паехаў са СКА на выязной паядынак у Гомель
Правы паўсярэдні менскага СКА і зборнай Беларусі Сяргей Шыловіч не згуляе ў матчы супраць „Гомеля” ў чэмпіянаце Беларусі з-за пашкоджання. Гэтая сустрэча адбудзецца 4 верасня. Таксама пад пытаннем удзел гандбаліста ў паядынку з БГК імя Мяшкова, які пройдзе 8 верасня ў Менску, адзначае „Хуткі цэнтр”.
Арбітры з Люксембурга рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Эстоніі ў кваліфікацыі Еўра-2020
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прызначыў арбітраў на чарговыя адборавыя матчы Еўра-2020. Сустрэчу зборных Беларусі і Эстоніі, якая адбудзецца 6 верасня ў Таліне, будзе судзіць брыгада арбітраў з Люксембурга, яе ўзначаліць Ален Дзюрьё. Зборная Беларусі пачала адборавы турнір кантынентальнага першынства вельмі няўдала, пацярпеўшы 4 паразы ў кваліфікацыйнай групе С: ад Паўночнай Ірландыі – 1:2 (у гасцях) і 0:1 (дома), Нідэрландаў – 0:4 (у гасцях) і Германіі – 0:2 (дома). Пасля гэтых матчаў галоўны трэнер беларускай каманды Ігар Крывушэнка сышоў у адстаўку, а яго месца заняў Міхаіл Мархель.
Як Каравай, Беларускае Радыё Рацыя