Ілля Івашка завяршыў выступленне на турніры ў Мексіцы
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (113-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступы на турніры катэгорыі АТР-250 у мексіканскім Лос-Кабасе з прызавым фондам 852 тысячы 400 даляраў.
У чвэрцьфінале беларус прайграў у дзвюх партыях 15-й ракетцы планеты харвату Борнэ Чорычу – 3:6, 4:6. У першым раундзе Івашка абыграў казахстанскага тэнісіста Бейбіта Жукаева, а ў 1/8 фіналу перамог харвата Борну Гоё.
Гулжыгіт Алыкулаў афіцыйна стаў гульцом „Нёмана”
Хаўбек з Кыргызстана Гулжыгіт Алыкулаў падпісаў кантракт з гарадзенскім „Нёманам”. У гэтым клубе футбаліст правядзе бліжэйшыя паўтара гады. Менавіта на такі тэрмін заключаны кантракт, як сцвярджае інфармаваная крыніца. Алыкулаў выступаў за „Нёман” у сезоне-2019, калі зарабіў 4+4 у 24 матчах вышэйшай лігі. Тады гулец добра зарэкамендаваў сябе і па выніках сезона за 180 тысяч еўра быў прададзены казахстанскаму „Кайрату”. Клуб мае права дазаявіць паўабаронцу для ўдзелу ў Лізе канферэнцый. У трэцім раундзе кваліфікацыі гарадзенцы будуць супернічаць са славенскім „Цэле”.
Цімур Філіпенка падпісаў кантракт з „Дняпром”
Для галкіпера гэта першае прафесійнае пагадненне. У гэтым сезоне Філіпенка выступаў у другой лізе за „Днепр-Юні” і правёў за маладзёжную каманду восем матчаў. Таксама на рахунку брамніка ёсць два матчы за дублюючы склад у мінулым сезоне. Гулец дазаяўлены за асноўную каманду ў першай лізе, – перадае fc-dnepr.by.
«Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Дысасі
Аксель Дысасі стаў гульцом «Чэлсі», паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Цэнтральны абаронца перайшоў з «Манака». Футбаліст падпісаў кантракт на 6 год. Ён адыграў 130 матчаў у Лізе 1 і 4 – за зборную Францыі. Паводле інфармацыі The Athletic, манегаскі атрымаюць за 25-гадовага француза прыкладна 45 мільёнаў еўра. 3 гады таму «Манака» набыло Дысасі ў «Рэймса» за 13 млн еўра. З тых часоў ён забіў 12 галоў і аддаў 4 выніковыя перадачы ў 129 матчах. Transfermarkt ацэньвае гульца на 30 мільёнаў еўра.
Матч зборнай Беларусі супраць „Металурга” 5 жніўня ў 13:00
Змяніўся час пачатку паядынку. 5 жніўня нацыянальная зборная Беларусі сустрэнецца з магнітагорскім „Металургам”. Гульня пачнецца ў 13.00. Сустрэча адбудзецца на лёдзе менскай „Алімпік-Арэны”. Уваход на гульню вольны, – перадае hockey.by.
Беларускае Радыё Рацыя
