Ілля Казьянін вярнуўся ў менскае „Дынама”



Менскае „Дынама” заключыла кантракт з беларускім нападнікам Іллём Казьяніным. Гэта першае падпісанне „зуброў” за час працы трансфернага рынка, які адкрыўся 1 траўня.

Казьянін ужо выступаў за „Дынама” ў мінулым сезоне, правёўшы тры матчы і адзначыўшыся закінутай шайбай у брамку „Трактара”. Затым хакеіст атрымаў траўму, а затым вярнуўся ў „Магілёў”. 19-гадовы беларус, які спадабаўся трэнерскаму штабу „зуброў” у мінулым сезоне, зноў апынуўся ў размяшчэнні клуба, – паведамляе афіцыйны сайт „Дынама”.

Абаронца „Шахцёра” Нікола Анціч чацвёрты раз у сезоне увайшоў у сімвалічную зборную тура

Сербскі абаронца салігорскага „Шахцёра” Нікола Анціч чацвёрты раз у сезоне трапіў у сімвалічную зборную тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Яшчэ адзін прадстаўнік „Шахцёра” Віталь Лісаковіч трэці раз у сезоне увайшоў у лік 11 лепшых футбалістаў тура. Таксама ў каманду 11-га тура ўключаны Антон Чычкан, Якаў Філіповіч (абодва – БАТЭ, Барысаў), берасцейскія дынамаўцы Сяргей Кісляк і Павел Савіцкі, прызнаны лепшым гульцом мінулага тура, Габрыэль Рамас ( „Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна), Антон Мацвеенка („Віцебск”), Максім Яблонскі ( „Нёман”, Гародня), Юрый Недашкоўскі ( „Славія”, Мазыр) і Дзмітрый Гірс ( „Энергетык-БДУ”, Менск). Матчы наступнага тура запланаваныя на 5-7 чэрвеня.

Экс-абаронца „Шахцёра” Сяргей Мацвейчык перайшоў у менскае „Дынама”

Былы абаронца салігорскага „Шахцёра” Сяргей Мацвейчык падпісаў кантракт з менскім „Дынама”, паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба. У гэтым сезоне 31-гадовы футбаліст правёў тры матчы ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Мацвейчык абараняў колеры „Шахцёра” з 2013 года. За гэты час ён чатыры разы станавіўся бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства і тройчы – срэбраным. Усяго ў складзе „гарнякоў” Мацвейчык правёў 254 матчы, у якіх набраў 23 (4 + 19) ачкі. У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2011-м годзе Сяргей Мацвейчык стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Ён таксама выклікаецца ў нацыянальную зборную краіны, за якую з 2014 года правёў 19 матчаў.

„Ротар” Хацкевіча цікавіцца паўабаронцам „Нёмана”

Армянскі паўабаронца „Нёмана” Гегам Кадзімян узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі-2020 ды знаходзіцца ў сферы інтарэсаў некалькіх расейскіх клубаў. Найбольшую цікавасць да вінгера праяўляе валгаградскі „Ротар”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч. У той жа час 27-гадовым футбалістам зацікаўлены клубы з Украіны і Беларусі. Кадзімян правёў у чэмпіянаце Беларусі 10 матчаў, у якіх забіў 7 мячоў і зрабіў 1 выніковую перадачу. Дзеючы кантракт паўабаронцы з „Нёманам” разлічаны да канца сезона. У яго актыве таксама 10 матчаў за зборную Арменіі і 2 галы. Трансферны кошт Кадзімяна ацэньваецца ў 200 тысяч еўра, – паведамляе Sport24.

Сарычаў назваў „Рух” патэнцыйным прадуктам для польскага чэмпіянату

Журналіст „Прессбола” і аўтар праекта „Імгненне і лёс” Васіль Сарычаў прапанаваў уключыць берасцейскі „Рух” у чэмпіянат Польшчы. Двум клубам у Берасці цесна, асабліва калі ў пачаткоўца няма выразнай ідэі. Запусціць бы ў свой час „Рух” у польскі чэмпіянат, хай з ніжэйшай лігі, глядзіш, замест непрымання ў гледачоў паўстала б цікавасць. „Дынама” сабе, „Рух” – на экспарт. А што: годам утварэння заяўлены 1922, калі Берасце быў Бжесцем-над-Бугем. Фантазіі, вядома, але раз футбол гэта бізнес – чым не патэнцыйны прадукт для польскага чэмпіянату? – напісаў Сарычаў у фэйсбук.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: «Дынама-Мінск»