Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам



Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам на турніры FFN Golden Tour – Camille Muffat у Марсэлі (Францыя).

На папярэдняй стадыі беларус пераадолеў дыстанцыю за 58,79 сек., устанавіўшы новы рэкорд на 100 м брасам. У фінальным заплыве ён перасягнуў сваё дасягненне 58,29 сек. Плывец выканаў нарматыў на летнія Алімпійскія гульні ў Токіа.

Ілья Шымановіч у Францыі таксама перамог на дыстанцыі 50 м брасам – 27,00 сек. У другім фінальным заплыве на 200 м брасам ён стаў другім – 2 мін. 11,38 сек.

Паспяхова правялі турнір у Францыі беларуска Аліна Змушко, якая заняла першае месца на дыстанцыі 200 м брасам – 2 мін. 29,7 сек.

belta.by