Імёны спартоўцаў з станоўчымі пробамі будуць названы пасля Рыа



Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) да завяршэння Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра ня будзе называць імёны 98 спартоўцаў, у якіх пасля пераправеркі былі выяўленыя станоўчыя допінг-пробы з Пекіна-2008 і Лондана-2012. Рашэнне звязана з тым, што працэс аналізу допінг-пробаў працягваецца. Усе спартоўцы, у якіх былі знойдзеныя станоўчыя пробы, адхіленыя ад Гульняў-2016.

Паведамляецца, што ў выніку праверкі 1200 допінг-пробаў было знойдзена 98 станоўчых. Толькі два імя названыя афіцыйна – украінская цяжкаатлетка Юлія Каліна і турэцкая цяжкаатлетка Сібель Азкана.