Індыян-Уэлс: Сабаленка з бельгійкай Мертанс выйгралі парны турнір
У амерыканскім Індыян-Уэлсе беларуска Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертанс выйгралі фінал турніру з прызавым фондам $ 8 359 455.
У вырашальным матчы за тытул інтэрнацыянальны дуэт перамог чэшскую пару Барбара Крэйчыкава-Катаржына Сінякава – 6:3, 6:2. Заўважым, што чэшкі былі пасеяны на гэтым турніры пад першым нумарам.
Беларускае Радыё Рацыя
