Ірына Крыўко – 15-я ў масавым старце
Адзіная з беларускай біятлоннай каманды, хто змог адабрацца ў гонку з масавым стартам (у ёй у мужчын і жанчын бяруць удзел па 30 мацнейшых) стала Ірына Крыўко, якая дастаткова паспяхова пачала сезон.
У заключнай гонцы года на этапе Кубку свету, што прайшоў у чэшскім Нова-Месце, Ірына Крыўко стартавала пад сёмым нумарам. На гэты раз Ірына не была дакладнай у стральбе, на чатырох стралковых этапах 4 разы не трапіўшы ў мішэнь. У выніку яна фінішавала 15-й.
Першыя тры месцы ў гонцы з масавым стартам узялі прадстаўніцы Славакіі Анастасія Кузміна, Паўліна Фіялкава і францужанка Ані Шэвальё.
У агульным заліку Ірына Крыўко займае высокую 7-ю пазіцыю. Наперадзе ў спаборы за вялікі крышталёвы глобус італійка Даратэя Вірэр.
Беларускае Радыё Рацыя