Ірына Крыўко – сярэбраная прызёрка біятлоннага мас-старту
Беларуская біятланістка Ірына Крыўко стала сярэбранай прызёркай чарговага этапу Кубку свету па біятлоне, які праходзіць у французскім Ансі. Гэты этап прапускалі лідары беларускай дружыны Дар’я Домрачавала і Надзея Скардзіна.
Ірына Крыўко, якая падвяла этафетную каманду на папярэднім этапе ў Хохфільцэне, на гэты раз у гонцы з масавым стартам была абсалютна бездакорнай у стральбе. Выбіўшы ўсе 20 „талерачак”, пасля заключнага рубяжа Крыўко пайшла на апошні адрэзак дыстанцыі другой, услед за францужанкай Жусцін Бразой. Што цікава, Ірына здолела „адбіць” атаку самой Лауры Дальмаер з Нямеччыны і фінішавала другой. Гэта першы п’едэстал у кареры 26-гадовай біятланісткі, нараджэнкі горада Сянно, што на Віцебшчыне.
Беларускае Радыё Рацыя