Ірына Крыўко заняла 13-е месца ў спрынце



У амерыканскім Прэск-Айле завяршыўся першы дзень спаборніцтваў восьмага этапу Кубка свету па біятлоне. У жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі не было роўных лідару кубкавага сезона чэшцы Габрыэле Соукалавай, другой фінішавала амерыканка Сьюзан Данклі, трэцяе месца ў полькі Крысціны Гузік.

З чацвёркі беларускіх біятланістак лепшы паказчык у Ірыны Крыўко, якая пры ідэальнай стральбе заняла 13-е выніковае месца. Анастасія Дубарэзава паказала 24-ы вынік, Крысціна Ільчанка прыйшла да фінішу 56-й, Марыя Панфілава апынулася на 85-м месцы.

Крыўко

Раней пераможцам мужчынскай спрынтарскай гонкі на 10 км стаў нарвежскі біятланіст Ёханэс Бё. Другое месца ў расейца Антона Шыпуліна, трэцім фінішаваў лідар агульнага заліку француз Мартэн Фуркад.

З прадстаўнікоў Беларусі лепшым быў Юрый Лядаў, які заняў 26-е месца. Уладзімір Чапелін апынуўся на 36-й пазіцыі, Раман Ялётнаў фінішаваў 55-м, Дзмітрый Дзюжаў заняў 72-е месца.