Ірына Крыўко заваявала бронзу ў індывідуальнай гонцы на ЧЕ ў „Раўбічах”



Шведская біятланістка Ханна Эберг 20 лютага перамагла ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату Еўропы ў „Раўбічах”.

Дыстанцыю 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі Эберг пераадолела за 48 мін 13,1 сек (0+1+1+1). Другое месца ў Юліі Журавок з Украіны – +32,3 сек (0+1+0+0). Беларуска Ірына Крыўко заняла трэцяе месца – +41,5 сек (0+0+1+1).

Дзінара Алімбекава прыйшла да фінішу 17-я – +3 мін 58,7 сек (1+2+1+1), Алена Кручынкіна – 34-я – 5 мін 22,7 сек (0+2+2+2). Дар’я Юркевіч завяршыла выступленне 57-я – + 8 мін 02,0 сек (0+2+1+4), Ірына Кручынкіна размясцілася ў падагульняючым пратаколе на 69-й пазіцыі – + 10 мін 16,2 сек (4+2+2+2).

У індывідуальнай гонцы ў мужчын 20 лютага сенсацыйную перамогу атрымаў Красімір Анеў з Балгарыі.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне – 2019 прадоўжыцца сёння супермікстам (16.00) і змешанай эстафетай (19.00). Тэлеканал „Беларусь 5” правядзе прамыя транляцыі гонак.

belta.by