Ірына Шымановіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Валенсіі



Ірына Шымановіч (284-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Валенсіі. У матчы 1/16 фіналу беларуска перайграла прадстаўніцу Парагвая Вераніку Сепеда (231 ВТА) – 6:3, 6:7 (4:7), 6:2.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (52-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартаваў на турніры катэгорыі АТР-250 у казахстанскім Нур-Cултане. У 1/16 фіналу беларус у двух сэтах абыграў прадстаўніка Швецыі Эліяса Імера (169) – 6:2, 6:4.

Фёдар Шчарбачэнка пакінуў ФК „Менск”

Галоўны трэнер Фёдар Шчарбачэнка пакінуў „Менск”. Ініцыятыва зыходзіла ад рулявога „чырвона-сініх”, якому неабходна пасля хваробы прайсці паўнавартасны курс рэабілітацыі. Да бліжэйшай гульні са „Слуцкам” у якасці выконваючага абавязкі галоўнага трэнера, каманду будзе рыхтаваць Сяргей Кузьмініч, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта „Менска”.

Брамнік менскага „Дынама” Аляксей Коласаў стаў найлепшым гульцом дня ў КХЛ

Брамнік мінскага „Дынама” Аляксей Коласаў стаў найлепшым гульцом дня ў КХЛ. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале лігі. У матчы супраць „Трактара”, які менчукі ўпэўнена выйгралі з лікам 5:0, 19-гадовы брамнік ўпершыню ў сезоне аформіў шатаўт. Па ходзе сустрэчы ён адбіў 31 кідок. За Аляксея Коласава прагаласаваў 81% заўзятараў.

Сабаленка ўпершыню ў кар’еры кваліфікавалася на выніковы турнір WTA

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выступіць на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Лепшая беларуская тэнісістка займае другое месца ў сусветным рэйтынгу і забяспечыла сабе месца сярод удзельніц выніковага турніру 2021 года. Туды таксама кваліфікаваліся першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці і чэшская тэнісістка Барбара Крейчыкава, якая ідзе трэцяй у чэмпіёнскай гонцы.