Ірына Шымановіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Нанце
Беларуска Ірына Шымановіч (342-гі нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў французскім Нанце. У матчы 1/16 фіналу Шымановіч перайграла прадстаўніцу Турцыі Берфу Чэнгіз (363 ВТА) — 6:0, 6:2.
Арына Сабаленка з перамогі стартавала на Выніковым турніры ВТА
1 лістапада беларуска Арына Сабаленка (7 ВТА) згуляла з «Онс Жабер» (2 ВТА) з Туніса ў рамках Выніковага турніру ВТА, які праходзіць у ЗША. Гэта была сустрэча першага туру Nancy Richey Group. Беларуска перамагла з лікам 3:6, 7:6 (7:5), 7:5.
У яшчэ адным матчы групы грачанка Марыя Сакары абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу з лікам 7:6 (8:6), 7:6 (7:4).
Матч „Энергетыка-БДУ” і БАТЭ наведала 1120 чалавек. Гэта рэкорд хатніх гульняў „студэнтаў” у сезоне.
Матч 28-га тура чэмпіянату Беларусі паміж „Энергетыкам-БДУ” і БАТЭ (0:2) наведала 1120 чалавек. Гэты паядынак стаў рэкордным па колькасці гледачоў на дамашніх гульнях студэнтаў у гэтым сезоне. Папярэдні максімальны паказчык на матчы „Энергетыка-БДУ” быў зафіксаваны ў 7-м і ў 14-м туры – 500 чалавек. Тады „студэнты” сустракаліся з салігорскім „Шахцёрам” (0:1) і з „Гомелем” (0:0) адпаведна. „Энергетык-БДУ” з траўня па кастрычнік праводзіць свае дамашнія матчы на стадыёне „Сок Алімпійскі”, максімальная ўмяшчальнасць якога 1500 чалавек.
Ягор Шаранговіч трэніраваўся ў трэцім звяне „Нью-Джэрсі” перад матчам з „Ванкуверам”
Беларускі форвард Ягор Шаранговіч трэніраваўся ў трэцім звяне „Нью-Джэрсі” перад матчам з „Ванкуверам” у рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Беларус, як і перад гульнёй з „Каламбусам”, працаваў на раскатцы ў кампаніі Доўсана Мерсера і Йеспера Баквіста. Не адбылося змен і ў іншых тройках нападу. Матч з „Ванкуверам” пачнецца 2 лістапада ў 5.00 паводле беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
