Ірына Жук – 7-я на чэмпіянаце свету
На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Катары, беларуская прадстаўніца Ірына Жук заняла высокае 7-е месца ў скачках з шостам. Пры тым беларуска паказала вынік 4 метры 70 сантыметраў, што ёсць паўтарэннем свайго асабістага рэкорду, а таксама вышэйшага нацыянальнага дасягнення.
На першынстве свету, якое праходзіць у горадзе Доха, беларуская каманда пакуль не заваявала медалёў.
Беларускае Радыё Рацыя, фота http://bfla.eu
