Іспанія-Беларусь-3:0
У чарговым адборавым матчы Еўра 2016 футбольная зборная Беларусі прайграла Іспаніі.
Пратрымалася дружына Беларусі супраць майстравітых пірэнейцаў толькі 17 хвілін. За дзве наступныя зыход сустрэчы быў вырашаны. Спярша Іска пасля дзіцячай “абрэзкі” нашага абаронцы цудоўным стрэлам даслаў мяч дакладна ў дзевятку. Менш чым праз хвіліну Серхіё Бускетс таксама дакладна прабіў з-за межаў штрафной пляцоўкі. Пасля перапынку Педра Радрыгес давёў лік да буйнага – 3:0. Далей падначаленыя Вісэнтэ Дэль Боске выявілі літасць і супакоіліся.
У нашай групе “С” іншыя лідары таксама не спалі ў шапку, ўзяўшы чарговыя ачкі. Україна без праблемаў разабралася ў гасцях з Ліхтэнштайнам – 3:0. Хет-трыкам тут вызначыўся Андрэй Ярмоленка. Славакі таксама ў гасцях адолелі Македонію – 2:0. Ужо ў першым тайме па голе запісалі на свой рахунак Куцка і Немец.
Такім чынам становішча ў адборавай групе “С” зараз такое: Славаччына – 12 ачкоў (з 12 магчымых!), Іспанія і Україна – па 9, Македонія – 3, Беларусь і Люксембург – па 1.
У групе “G” зборная Аўстрыі была мацнейшай за Расею – 1:0. У гэтым жа сэкстэце Чарнагорыя прымала Швецыю – нічыя 1:1. На першым месцы тут Аўстрыя – 10 ачкоў, у Швецыі – 6, Чарнагорыі і Расеі – па 5.
Беларускае Радыё Рацыя