Іван Іванкоў уключаны ў Міжнародную залу славы спартовай гімнастыкі
Знакаміты беларускі гімнаст Іван Іванкоў уключаны ў Міжнародную залу славы спартовай гімнастыкі.
Іванкоў – двухразовы чэмпіён свету ў шматбор’і (1994, 1997), двухразовы чэмпіён Еўропы ў шматбор’і (1994, 1996 гады), 11-разовы прызёр чэмпіянатаў свету.
Іван Іванкоў пяты беларус у гімнастычным Залі славы. Да яго ў гэты пачэсны шэраг былі ўключаны Вольга Корбут, Нэлі Кім, Святлана Багінская і Віталь Шчэрба.
Беларускае Радыё Рацыя
