Іван Літвіновіч – алімпійскі чэмпіён!
Чарговы дзень алімпіяды ў Токіа прынёс камандзе Беларусі першы медаль – прычым залаты. Чэмпіёнам гульняў стаў Іван Літвіновіч, ён перамог у скачках на батуце.
У фінале 20-гадовы беларускі спартовец атрымаў ацэнку 61.715 і заняў першае месца. Срэбра на другой алімпіядзе запар узяў кітаец Дун Дун, бронзавы прызёр – Дылан Шмідт з Новай Зеляндыі.
Іншы прадстаўнік Беларусі, чэмпіён алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра Уладзіслаў Ганчароў заняў у гэтай дысцыпліне чавёртае месца.
Беларускае Радыё Рацыя
