Іван Лушчык выйшаў на першае месца па адсотку адбітых кідкоў у МХЛ



Брамнік „Дынама-Шынніка” Іван Лушчык выйшаў на першае месца ў МХЛ па адсотку адбітых кідкоў. Таксама ў галкіпера найлепшы каэфіцыент надзейнасці – 0,79. Усяго беларус правёў чатыры гульні ў сезоне (151 хвіліна гульнявога часу), аформіў адзін шатаўт. „Сухая” серыя Лушчыка працягнулася 120 хвілін 55 секунд.

Мікалай Галяк саступіў у другім крузе турніру ў Францыі

Беларускі тэнісіст, Мікалай Галяк, прайграў Матэа Марціна з Францыі ў матчы 2-га круга турніру ў Радэзе — 5:7, 1:6.

Ганна Кубарава (313-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/8 фіналу турніру ў славацкай Трнаве. Беларуска саступіла чэшцы Люсі Гаўлічковай (520 ВТА) — 3:6, 2:6.

Аляксей Протас згуляў крыху больш за 11 хвілін у матчы, у якім „Вашынгтон” саступіў „Бостану”

У першым матчы новага сезона НХЛ „Вашынгтон” на сваёй пляцоўцы саступіў „Бостану” з лікам 2:5. Беларускі форвард гаспадароў Аляксей Протас правёў на лёдзе 11 хвілін 16 секунд, нанёс два кідкі і скончыў матч з паказчыкам карыснасці „0”.

Уначы „Нью-Джэрсі” правядзе першы матч у новым сезоне НХЛ. Напярэдадні каманда правяла трэніроўку. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч займаўся ў першай тройцы нападу разам з Ніка Хішырам і Есперам Братам.

БАТЭ хоча падпісаць Драгуна да канца сезона-2023

БАТЭ хоча падоўжыць кантракт са Станіславам Драгунам да канца сезона-2023, паведамляе тэлеграм-канал «Вуха». Пры гэтым не выключаецца варыянт, пры якім футбаліст завершыць кар’еру гульца пасля заканчэння бягучага сезона і ў далейшым застанецца на адной з пасад у клубе», – гаворыцца ў паведамленні. 34-гадовы беларус выступае ў складзе барысаўчан з 2017-га года. За гэты час ён згуляў 119 гульняў і забіў 38 галоў. У бягучым сезоне паўабаронца правёў 24 матчы, адзначыўшыся сямю галамі і дзвюма выніковымі перадачамі.

Беларускае Радыё Рацыя