Іван Мароз працягне кар’еру ў „Маторы”



Брамнік менскага СКА і зборнай Беларусі Іван Мароз працягне кар’еру ва ўкраінскім „Маторы”.

Пра гэта стала вядома pressball.by. Улетку ў Запарожжа перабярэцца яшчэ адзін „вайсковец” – лінейны Вячаслаў Бохан. Такім чынам, у наступным сезоне беларускае прадстаўніцтва ў клубе дасягне чатырох чалавек: Бохан і Мароз далучацца да плэймейкера Барыса Пухоўскага і лінейнага Максіма Бабічава, якія гуляюць там ужо не першы год. 27-гадовы галкіпер бачыцца заменай расейцу Віктару Кірэеву, які па ходу цяперашняга сезону адправіўся ў маскоўскі ЦСКА.

Леанід Кучук знаходзіцца на каранціне, пасля заканчэння якога прыступіць да працы ў менскім „Дынама”

Беларускі трэнер Леанід Кучук прыбыў у Беларусь. Як раней паведамляў pressball.by, спецыяліст узначаліць менскае „Дынама”. Леанід Кучук зменіць на пасадзе галоўнага трэнера Сяргея Гурэнку. Да працы Леанід Кучук яшчэ не прыступіў, бо знаходзіцца на двухтыднёвым каранціне пасля ўезду ў краіну, сцвярджае by.tribuna.com. Трэніроўку „Дынама” ў панядзелак праводзілі чальцы новага трэнерскага штаба, але самога спецыяліста на занятках не было.

У чэмпіяната Беларусі з’явіцца канкурэнт. 9 траўня стартуе першынства Фарэрскіх выспаў

Чэмпіянат Фарэрскіх выспаў пачнецца 9 траўня. Старт першынства быў запланаваны на 8 сакавіка. Пазней прынята рашэнне перанесці старт сезона з-за пандэміі каронавіруса. На Фарэрскіх выспах пражывае каля 50 тысяч чалавек. На архіпелагу каронавірус выяўлены ў 185 чалавек, 176 паправіліся. Пры гэтым няма ніводнай смерці. 20 красавіка ў краіне пачалося адкрыццё школ і было абвешчана аб хуткім старце новага футбольнага сезона. На дадзены момант чэмпіянат Беларусі адзіны ў Еўропе, які працягваецца на фоне пандэміі каронавіруса. Раней пра сваё жаданне аднавіць футбольнае першынства 9 траўня заявіла бундэсліга. Аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынята

Месут Азіл не збіраецца ісці на зніжэнне заробку ў „Арсенале”

Нямецкі паўабаронца Месут Азіл супраць ініцыятывы лонданскага „Арсенала” па зніжэнні заробкаў футбалістаў і трэнераў. Лонданцы абвясцілі пра добраахвотнае пагадненне з футбалістамі і трэнерскім штабам з нагоды ўразання заробкаў на 12,5 працэнтаў на працягу года.

Як перадае Daily mail, Азіл, які зарабляе прыкладна 430 тысяч даляраў у тыдзень, і яшчэ два неназваныя гульцы лічаць, што на такія меры ісці бессэнсоўна. З Азілам будуць праведзены індывідуальныя перамовы. Немец даў зразумець, што ён можа пайсці на адмову ад часткі заробку, але найперш хацеў бы лепш зразумець ўплыў пандэміі каронавіруса на фінансавае становішча клуба.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by