Каго будуць карміць на Еўрапейскіх гульнях у Менску?
Акрамя непасрэдна спартоўцаў і суправаджэння – гэта 6.000 чалавек, дырэкцыя гульняў павінна забяспечыць харчаванне яшчэ больш чым 12.000 чалавек.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла кіраўніца ўпраўлення па арганізацыі харчавання фонда «Дырэкцыя Другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Юлія Краўчанка.
– Мы мусім арганізаваць харчаванне 1800 чалавек віп-гасцей і высокапастаўленых асоб. У нас прыкладна 1200 чалавек – гэта прадстаўнікі СМІ, больш за 500 чалавек – тэлевяшчальнікі, каля 700 чалавек – суддзі. Ёсць яшчэ вялікая група валанцёраў. Іх каля 8 тысяч чалавек.
Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. Плануецца, што ў іх возьмуць удзел спартоўцы 15 краін, спаборніцтвы адбудуцца ў 50 дысцыплінах.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота minsk2019.by