Кайса Мякярайнен выйграла гонку пераследу
Фінская біятланістка Кайса Мякярайнен перамагла на першай у гэтым сезоне гонцы пераследу, якая прайшла ў рамках этапу Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе. Другое і трэцяе месцы занялі італьянка Даратэя Вірар і немка Францыска Хільденбранд.
Лепшая з беларусак – Надзея Скардзіна скончыла гонку 26-й не дапусцішы промахаў на дыстанцыі. У Дар’і Юркевіч 41-ы вынік, а ў Надзеі Пісаравай – 43-і. Яшчэ адна беларуска – Ганна Сола сышла з дыстанцыі.
