Каладынска перамагла на старце кваліфікацыі турніру WTA у Гуанчжоў
Беларуская тэнісістка 225-ы нумар сусветнага рэйтынгу Яна Каладынска паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру катэгорыі WTA-250 у кітайскім Гуанчжоу з прызавым фондам 259 тысяч даляраў. У паядынку першага раунда беларуска разграміла ў дзвюх партыях кітаянку Лі Ю Лі – 6:4, 6:0. У гульні за выхад у асноўную сетку Яна Каладынска будзе супернічаць з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч.

Сын экс-гульца зборнай Беларусі Гальчанюк у 6 гульнях за СКА не закінуў ніводнай шайбы
Сын экс-гульца зборнай Беларусі Аляксандра Гальчанюка Алекс Гальчанюк правёў 6 матчаў за СКА ў КХЛ. Ён набраў 2 (0+2) ачкі пры карыснасці мінус 5. У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць маскоўскага «Дынама», які СКА прайграў 1:3, форвард правёў на лёдзе 3 хвіліны 57 секунд. Пры гэтым у другім і трэцім перыядах хакеіст на пляцоўку не вяртаўся. Нагадаю, 9 ліпеня Гальчанюк быў арыштаваны. Яму прад’явілі шэраг абвінавачванняў: напад на прыватную ўласнасць, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціў арышту, пагрозы і аварыю. Хакеіста адправілі ў турму, а пасля вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. «Арызона», якая падпісала Гальчaнюка 2 ліпеня, скасавала кантракт з гульцом 14 ліпеня.
«Рома» прапануе Дыбале новы кантракт
Нападнік «Ромы» Паўла Дыбала атрымае ад клуба прапанову пра новы кантракт, паведамляе Calciomercato. Клуб ужо запланаваў сустрэчу з агентам футбаліста ў кастрычніку падчас міжнароднай паўзы. Рымляне гатовы прапанаваць яму 6 мільёнаў еўра ў год з бонусам 1 мільён – зараз ён атрымлівае 4 мільёны плюс бонусы. Дзеючы кантракт – да лета 2025 года. Верагодна, з новай дамовы знікне пункт, які дазваляе Дыбале перайсці ў каманду за межамі Італіі за 12 мільёнаў еўра або за 20 мільёнаў у каманду Серыі А. Дыбала гуляе за «Рому» з мінулага лета. У дэбютным сезоне забіў 18 галоў і зрабіў 8 асістаў у 38 матчах.
У Сербіі стартуе чэмпіянат свету па барацьбе з удзелам беларусаў
У сталіцы Сербіі Бялградзе стартуе чэмпіянат свету па барацьбе, у якім пад нейтральным сцягам прымуць удзел беларускія спартоўцы. У праграме чэмпіянату – спаборніцтвы па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе, у кожным відзе будуць разыграны медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Нашу нацыянальную каманду на турніры ў Сербіі прадставяць 26 атлетаў. У першы дзень бялградскага форуму адбудуцца адборавыя і паўфінальныя паядынкі ў пяці вагавых катэгорыях сярод барцоў вольнага стылю. Першыя медалі чэмпіянату свету будуць разыграны заўтра. Па выніках турніру па пяць спартоўцаў у 18 алімпійскіх катэгорыях атрымаюць ліцэнзіі для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
Беларускае Радыё Рацыя
