Калумбія ў Менску захавала чэмпіёнскі тытул
У Менску завяршыўся чэмпіянат свету па футзале. Дружына Калумбіі ў фінале разграміла дружыну Парагвая – 4:0 і адбараніла свой чэмпіёнскі тытул.
У вырашальным паядынку зышліся найбольш тытулаваныя футзальныя каманды. Да гэтага Парагвай, які ў чвэрцьфінале выбіў зборную Беларусі, тройчы станавіўся чэмпіёнам свету. У Калумбіі дагэтуль былі два вышэйшыя тытулы.
Ужо ў першым тайме калумбійская „мафія” тройчы дамаглася поспеху, пасля чаго пісьменна згуляла на ўтрыманне пераможнага ліку.
У матчы за бронзавыя ўзнагароды Аргенціна разграміла Бельгію – 7:1. Такім чынам на чэмпіянаце яскрава выявілася дамінаванне Паўднёвай Амерыкі. Матчы першынства ў сталіцы Беларусі наведалі 50 тысяч чалавек
Беларускае Радыё Рацыя
