Калядная гонка: выступяць Домрачава і Б’ёрндален



Стаў ведамы поўны склад удзельнікаў біятлоннай святочнай „Каляднай гонкі-2018”, якая пройдзе 29 снежня на футбольным стадыёне ў нямецкім Гёльзенкірхене. У гэтай гонцы возьме ўдзел і сямейны дуэт легендарных біятланістаў Дар’я Домрачава – Уле-Эйнар Б’ёрндален.

Поўны склад дуэтаў святочнай гонкі такі:

1. Кацярына Юрлава – Антон Шыпулін (Расея)

2. Ванеса Хінц – Эрык Лесэр (Германія)

3. Дэніз Херман – Сімон Шэмп (Германія)

4. Дар’я Домрачава (Беларусь) – Уле-Эйнар Б’ёрндален (Нарвегія)

5. Юлія Джыма – Арцём Прыма (Украіна)

6. Даратэя Вірэр – Лукас Хофер (Італія)

7. Фуюка Тацідзакі – Мікіто Тацідзакі (Японія)

8. Ліза Тарэза Хаўзэр – Дамінік Ляндэрцінгер (Аўстрыя)

9. Ані Бескон – Эмільен Жакелен (Францыя)

10. Вероніка Віткава – Міхал Крчмар (Чэхія)

Беларускае Радыё Рацыя