Калядны турнір па міні-футболе ў Гародні



Гарадзенская епархія Беларускай праваслаўнай царквы зарганізавала  калядны турнір па міні-футболе, у якім прыняла ўдзел восем камандаў. Спаборніцтвы былі прысвечаныя 20-годдзю знаходжання ўладыкі Арцемія на кафедры.

Першае месца заняла каманда храма ў гонар Усіх Беларускіх Святых, якая ў фінале перамагла супернікаў з архіерэйскага падвор’я з лікам 6:2.  Трэцяе месца – у гульцоў з каманды Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.

[Not a valid template]

Як зазначыў святар Павел Каспяровіч, дзейнасць Гарадзенскай епархіі ў развіцці спорту павінна пашырацца і прыцягваць усё большую колькасць людзей:

– Мы толькі пачынаем гэтую дзейнасць. Мы павінны памятаць, што чалавек складаецца з цела і душы. Таму хрысціянін павінен быць здаровым, спартыўным чалавекам. Нам жа трэба функцыянаваць у жыцці, нам патрэбны сілы. Увогуле, спартыўная культура павінна быць у хрысціян.

Арганізатары плануюць, што калядны футбольны турнір  стане ў Гарадзенскай епархіі традыцыйным. У наступным годзе пашырыцца і яго геаграфія, а колькасць камандаў можа ўзрасці ў два разы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня