Каміла Ліцвінка – бронзавая прызёрка чэмпіянату свету



Нараджэнка Падляшша Каміла Ліцвінка (дзявочае прозвішча Сцепанюк) стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню. Канчатковы вынік Камілы ў Лондане – 1 м. 99 см.

Сярэбранай прызёркай у гэтай дысцыпліне стала юная ўкраінка Юлія Леўчанка – 2,01 м. Гэта першы і пакуль адзіны медаль Украіны на гэтым чэмпіянаце. Золата заваявала прадстаўніца Расеі, якая выступала пад сцягам міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (як ведама расейская федэрацыя дыскваліфікаваная) Марыя Ласіцкене. Да замужаства яна перамагала на пекінскім чэмпіянаце свету 2015 года пад прозвішчам Кучына.

Каміла Ліцвінка – выхаванка Бельску, паспяхова выступае за польскую лёгкаатлетычную дружыну на буйнейшых спаборніцтвах свету, валодае нацыянальным рэкордам Польшчы.  

Беларускае Радыё Рацыя