Каміла Ліцвінка пацвердзіла чэмпіёнскі тытул
Каміла Ліцвінка з Бельска пацвердзіла тытул чэмпіёнкі Польшчы па скачках у вышыню.
Каміла Ліцвінка (Фота PAP)
Лёгкаатлетка Каміла Ліцвінка з клуба “Падляшша Беласток” скочыла на 1 і 94 сотыя метра:
– Гэты вынік неяк так не надта мяне задавальняе, але нягледзячы на ўсё самім стартам задаволеная. Гэта былі ў меру добрыя скокі, бо былі пературбацыі звязаныя са здароўем – на працягу месяца нейкія грып і прастуда. Як на такі перыяд гэтыя скокі ў вышыню выглядалі вельмі добра – гэта добры знак перад надыходзячым чэмпіянатам свету.
Каміле таксама належаць рэкорды Польшчы па скачках у вышыню на стадыёне і ў закрытым памяшканні. Наперадзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які адбудзецца ў амерыканскім Портлэндзе.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
