Канада – чэмпіён свету па хакеі
У Латвіі завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі. У матчы за трэцяе месца дружына ЗША разграміла каманду Нямеччыны –6:1 і заслужана заваявала бронзавыя ўзнагароды.
У вырашальным матчы за чэмпіёнскі тытул сышліся зборныя Канады і Фінляндыі. Дружыну „клёнавых лістоў” цягам турніру называлі адной з слабейшых зборных Канады за ўсю гісторыю. Але менавіта гэтая парадаксальная каманда і стала чэмпіёнам.
Цягам фіналу Канада двойчы саступала – 0:1, 1:2, але знайшла сілы параўняць лік на табло – 2:2 у асноўны час. У дадатковым перыядзе з гуляннем тры на тры птушку ўдачы злавілі паўночныя амерыканцы. У эфектнай контратацы яны закінулі вырашальную шайбу – 3:2.
Гэта 27-ы чэмпіёнскі тытул Канады ў гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя
