Канадскі форвард Тэйлар Бэк падпісаў кантракт з менскім „Дынама”
Канадскі форвард Тэйлар Бэк афіцыйна перайшоў у менскае „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. У мінулым сезоне ў складзе „Магніткі” 30-гадовы канадзец набраў 43 (16+27) ачкі ў 56 гульнях рэгуляркі, а ў плэй-оф запісаў на свой рахунак 10 (4+6) балаў у 12 гульнях. Усяго ў КХЛ ён правёў 243 матчы і набраў 170 (64+106) ачкоў. У НХЛ Бэк згуляў 92 матчы.
„Ліепая” афіцыйна абвясціла аб расставанні з Дзмітрыем Молашам
„Ліепая” афіцыйна абвясціла аб спыненні супрацоўніцтва з галоўным трэнерам каманды беларусам Дзмітрыем Молашам. Клуб займае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Латвіі, адстаючы ад трэцяга месца на 10 ачкоў. У складзе „Ліепаі” выступаюць чатыры беларускія гульца – Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Алег Вераціла і Міхаіл Гардзяйчук. Молаш узначаліў „Ліепаю” у чэрвені 2020 года. Ён прывёў клуб да перамогі ў Кубку Латвіі. У мінулым сезоне каманда Молаша фінішавала на пятай пазіцыі.
„Мяшкоў Брэст” прэтэндуе на „wild card” Лігі чэмпіёнаў
Еўрапейская гандбольная федэрацыя (ЕГФ) на сваім афіцыйным сайце апублікавала спіс прэтэндэнтаў на „wild card” мужчынскі Лігі чэмпіёнаў. Гэта 12 клубаў. У іх лік уваходзіць і прадстаўнік Беларусі „Мяшкоў Берасце”. Таксама ЕГФ назвала 10 каманд, якім гарантаваныя месцы ў турніры сезона-2021/22: З’яўляецца „Заграб” (Харватыя), „Ольбарг” (Данія), „Барселона” (Іспанія), „ПСЖ” (Францыя), „Кіль” (Германія ), „Фленсбург” (Германія), „Пік” (Венгрыя), „Вардар” (Паўночная Македонія), „Кельце” (Польшча), „Порту” (Партугалія).
Ягор Герасімаў прайграў у 1/8 фіналу турніру ў Істбарне
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (72-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры катэгорыі АТР-250 у брытанскім Істбарне. Беларус саступіў у 1/8 фіналу прадстаўніку Казахстана Аляксандру Бубліку (39) – 2:6, 2:6.
У матчы 1-га раўнда кваліфікацыі ў асноўную сетку „Уімблдона” беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (N 136 ВТА) перайграла бельгійку Мары Бенуа (234) з лікам 7:5, 6:4.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя